26
дней
Сайт Президента Республики Беларусь
Национальный правовой портал
Уплецена ў само жыццё
На саломе нашы продкі спалі і хату ёй насцілалі, з яе рабілі лапці і капелюшы, нават у пасаг яе давалі. Нездарма звычайных беларусаў лапцямі ды саламянікамі называлі. І выслоўе «гнецца, як салома пад ветрам» – пра іх жыццё, якое гнула-выпрабоўвала войнамі, голадам, цяжкай працай. Яны пераадолелі ўсе цяжкасці, а з саломы навучыліся рабіць не толькі гаспадарчыя прылады, але і вытанчаныя творы, сапраўдныя шэдэўры, якія папоўнілі сусветную скарбніцу мастацкіх каштоўнасцей. І сёння саломапляценне – жывая традыцыя, што мае свой лагічны працяг, яе захаванне і развіццё падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні.

Ганна МАСЛЯКОВА

На все статьи номера

Rambler's Top100