28
дней
Сайт Президента Республики Беларусь
Национальный правовой портал
Прыродаахоўная тэматыка ў поліпраблемным беларускім рамане 1980-х гадоў
У раманах «Пушча», «Бежанцы» Віктара Карамазава, «Хроніка дзетдомаўскага саду» Віктара Казько ў святле складаных аксіялагічных пытанняў раскрываецца прыродаахоўная праблематыка. Майстры слова звяртаюцца да лірызацыі змястоўнай формы, іншасказальнага і асацыятыўнага пісьма, мастацкага псіхалагізму. Відавочна аддаецца перавага «Я»-апавядальнай стратэгіі, якая рэпрэзентуецца ў адметных хранатапічных каардынатах: спалучанасці мінулага, сучаснага і будучага. Пісьменнікі імкнуцца ўключыць чытача ў працэс актыўнага ўспрымання мастацкай рэчаіснасці, пры гэтым пакідаюць мажлівасць сфарміраваць самастойную ацэнку герояў і сітуацыі. Поліпраблемнасць раманаў дазваляе выявіць філасофскую канцэпцыю нацыянальнага развіцця беларусаў, якая ў абодвух пісьменнікаў грунтуецца на спалучэнні сацыяльнага і прыроднага аспектаў.

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

На все статьи номера

Rambler's Top100