15 снежня 2009 года на пасяджэнні Сінода БПЦ было прынята рашэнне далучыць да ліку беларускіх святых архімандрыта Лявонцiя Віленскага (Карповіча) -- спаведніка, шчырага абаронцу бацькоўскай веры, прапаведніка любві і канфесіянальнага міру, праваслаўнага асветніка і багаслова.