20
дней
|
Партал у Сярэднявечча, або Да Скарыны ў памагатыя
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства «Беларуская думка» пабывала ў Нацыянальным гістарычным музеі, дзе працуе інтэрактыўная экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Сучаснага чалавека ўвогуле цяжка чым-небудзь здзівіць, у тым ліку і інтэрактывамі, але на гэты раз, здаецца, атрымалася: наведвальнікі музея з задавальненнем робяць «чарпаную» паперу, а потым друкуюць на адноўленым станку XVI стагоддзя першую старонку скарынаўскай Бібліі на памяць. Атмасфера стылізаванай пад майстэрню залы з сапраўднымі рарытэтамі дапамагае ўявіць сябе сярэдневяковым майстрам, які далучыўся да вялікай таямніцы – нараджэння Кнігі.
|
© 2008 Беларуская думка Разработка и сопровождение: БЕЛТА |
|