20
дней
Сайт Президента Республики Беларусь
Национальный правовой портал
Месца Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў беларускім нацыянальным руху (1923–1938)
Аўтар на аснове аналізу малавядомых фактаў з архіўных крыніц спрабуе пераасэнсаваць месца Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў беларускім нацыянальным руху ў міжваеннай Польшчы. Савецкая гістарыяграфія разглядала дзейнасць КПЗБ як праяву інтэрнацыянальнага камуністычнага руху. У артыкуле зроблены акцэнт на вызначэнні КПЗБ як важнай часткі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, які складаўся з розных плыняў. КПЗБ, як і іншыя беларускія арганізацыі розных кірункаў, імкнулася да стварэння беларускай дзяржаўнасці і ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У межах антрапалагічнага павароту ў гістарыяграфіі прадстаўлены «калектыўны партрэт» партыйнага актывіста, праводзіцца аналіз легальных і нелегальных форм дзейнасці партыі.

Аляксандр ГОРНЫ

На все статьи номера

Rambler's Top100