20
дней
|
Міфалагічная вобразнасць у сучасным беларускім рамане
Адметнасць раманаў Анатоля Казлова «Мінск і воран, Парыж і здань», Алеся Наварыча «Літоўскі воўк», Зінаіды Дудзюк «Кола Сварога» – у выкарыстанні міфалагічных матываў і вобразаў на ідэйна-мастацкім узроўні. Міфалагічная ўмоўнасць і міфалагічная вобразнасць даюць магчымасць падтрымліваць увагу чытача, сэнсава заглыбляюць філасофскую канцэпцыю пісьменніка, які выказвае індывідуальна-аўтарскае бачанне такіх агульнабыццёвых паняццяў, як Дабро і Зло. Цікавасць мастакоў слова да духоўнай спадчыны беларусаў абумоўлівае спецыфіку ўвасаблення псіхалагічнага партрэта героя, творча карэкціруе змястоўную форму сучаснага беларускага рамана, заяўляе прыкметную праблемна-тэматычную плынь у айчыннай прозе ХХІ стагоддзя.
|
© 2008 Беларуская думка Разработка и сопровождение: БЕЛТА |
|